Знайсці
02.12.2020 / 19:13РусŁacБел

Распрацоўшчык распавёў пра дзіўнасці з сайтам-лістом ад праўладных спартсменаў

У Беларусі запусцілі athletes.by — сайт з заклікам да грамадскасці «ўспомніць, што спорт заўсёды быў і застаецца па-за палітыкай!» і не звяртаць увагу на «звароты ўдзельнікаў некаторых незаконных псеўдаспартыўных структур, якія знаходзяцца за мяжой». Сярод падпісантаў пазначаны знакамітыя спартсмены і трэнеры, першаразраднікі і невядомыя, піша Dev.by.

Выданне пагаварыла з распрацоўшчыкам (папрасіў захаваць ананімнасць), які заўважыў дзівацтвы на сайце. А менавіта:

  1. Ліст немагчыма падпісаць. Трэба запоўніць анкету, потым увесці код пацверджання, які павінен прыйсці на пошту. Але ён туды не адпраўляецца — праверылі на некалькіх e-mail-адрасах. Можа, хтосьці паламаў форму, яна сама паламалася ці ніколі і не працавала.
  2. Хутчэй за ўсё, звесткі статычныя і ўносяцца рукамі. Гэта адносіцца і да агульнай лічбы тых, хто падпісаўся, і да табліцы з подпісамі. Пра гэта таксама ўскосна сведчыць дынаміка напаўнення. Калі ўявіць, што ёсць сістэма, праз якую дадаюцца гэтыя подпісы, яны б дадаваліся па 1-5-10 штук — раўнамерна. А на сайце падпісанты з'яўляюцца пачкамі па некалькі сотняў за апдэйт.
  3. Форма «падпісацца» адпраўляе звесткі па цікавым адрасе, гл. карцінку ніжэй. Спадзяёмся, у распрацоўшчыка ўсё добра.

Акрамя таго, сайт перыядычна становіцца недаступным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930