Даслаць навіну
Знайсці
02.12.2020 / 16:57

Выйшаў на волю палітвязень Алег Мазгоў. Ён быў затрыманы за пратэст 9 жніўня

Павялічыць

Пасля трох месяцаў зняволення ўвечары 1 снежня з-пад варты вызвалілі палітвязня Алега Мазгова, фігуранта справы па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса («Масавыя беспарадкі»), паведамляюць праваабаронцы.

Аднак Мазгоў застаецца падазраваным па крымінальнай справе. Яму абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.

Алегу — 25 гадоў, да затрымання працаваў у Мінску фітнес-трэнерам, займаўся боксам. Да арышту Алег уладкаваўся на другую працу грузчыкам, каб зрабіць дома рамонт і падрыхтавацца да нараджэння дзіцяці.

Як распавядала жонка, раней Алег не займаўся грамадскім актывізмам, а 9 жніўня ён выйшаў на вуліцы Мінска ў знак нязгоды з вынікамі выбарамі, а праз тры тыдні пасля гэтага яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

«Затрымалі Алега 1-га верасня наўпрост на працы. Дома я была адна, спала. Мяне абудзілі і падманам прымусілі адчыніць дзверы. Калі адкрыла, то адштурхнулі ад дзвярэй і пачалі пераварочваць кватэру. Забралі ўсю тэхніку: ноўтбук і планшэт. Іх да гэтага часу не вярнулі», — расказвала яна.

17 верасня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Алега Мазгова палітычным вязнем.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31