Знайсці
02.12.2020 / 15:46РусŁacБел

Яшчэ аднаго мінчука забралі за сцяг на балконе. Жонка: Людзі ў цывільным ламіліся ў дзверы, а ў міліцыі сказалі: «Гэта нашы»

У мінскіх мікрараёнах Лебядзіны і Вяснянка працягваецца «спецаперацыя» па барацьбе са сцягамі на балконах. Людзей забіраюць проста з кватэр, абвінавачваюць у пікеце на ўласным балконе, пасля даюць штрафы ці нават суткі па артыкуле 23.34.

Раніцай 2 снежня забралі яшчэ аднаго жыхара Лебядзінага — Дзмітрыя Высоцкага. Мужчына жыве на вуліцы Мястроўскай.

Дзмітрыя выводзяць міліцыянты і людзі ў цывільным

Расказвае яго жонка Алеся Высоцкая:

«Каля 7 раніцы мы з мужам збіралі дзіця ў сад. Нам пачалі грукаць у дзверы, мы спыталі: хто гэта? Нам адказалі, што міліцыя.

Але за дзвярыма былі двое ў цывільным.

Тады мы самі выклікалі міліцыю — адкрываць невядомым мы не збіраліся. Пазванілі ў 102, сказалі, што ў нашу кватэру невядомыя ломяцца.

У выніку прайшло хвілін 40. Увесь гэты час тыя ў цывільным стаялі і грукалі ў дзверы.

Нарэшце прыехала міліцыя. Ім мы адкрылі. У кватэру зайшла і міліцыя, і тыя ў цывільным. Міліцыянты сказалі: гэта нашы, мы іх ведаем.

Яны адразу прайшлі на баклон і знялі сцягі: у нас было 2 бел-чырвона-белыя сцягі, Пагоня і сцяг спартыўнага клуба «Арсенал». Апошні сцяг не ўзялі. Пагоню і бел-чырвона-белыя «госці» забралі з сабой.

Ніякі пратакол не складалі, мужу сказалі, каб ён збіраўся — маўляў, паедзе з імі».

Дзмітрый апрануўся, яго вывелі.

«Цяпер мы не ведаем, дзе ён. Казалі, што даставілі ў Цэнтральнае РУУС, там казалі, што суд будзе сёння. Пазней — што мужа адправілі на Акрэсціна. Што з ім цяпер — нам ніхто не кажа», — расказвае Алеся.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930