Даслаць навіну
Знайсці
02.12.2020 / 13:36

Пуцін пра сітуацыю ў Беларусі: Турбуе ўмяшанне звонку

Павялічыць

БелТА

Расія занепакоеная ўмяшаннем звонку ва ўнутраныя справы Беларусі, спадзяецца на тое, што народ краіны зможа самастойна вырашыць усе ўнутрыпалітычныя пытанні, заявіў прэзідэнт Расіі падчас сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, што прайшла ў анлайн-фармаце, адзначае Інтэрфакс.

«Турбуе ўмяшанне звонку: фінансавае падсілкоўванне, інфармацыйнае суправаджэнне, палітычная падтрымка і гэтак далей. Трэба даць народам магчымасць самім разабрацца з пытаннямі, якія ўяўляюць для іх цікавасць», — сказаў Пуцін.

Ён падкрэсліў, што вонкавае ўмяшанне заўсёды тлумачаць лепшымі намерамі. «А, як вядома, добрымі намерамі выбрукавана дарога ў пекла. Вось да чаго вядуць добрыя намеры, умяшанне ў справы іншых дзяржаў», — дадаў ён.

«Я вельмі спадзяюся на тое, што беларускаму народу хопіць палітычнай сталасці, каб спакойна, без усялякіх рэзкіх рухаў выбудаваць дыялог з усімі палітычнымі сіламі, і развязаць усе свае ўнутраныя пытанні самім, без усялякага ціску і ўмяшання звонку», — сказаў Пуцін.

Ён дадаў, што «не сумняваецца ў тым, што гэта атрымаецца, у тым ліку маючы на ўвазе палітычны досвед прэзідэнта Беларусі».

Ён адзначыў, што ў перадвыбарнай сітуацыі «даволі часта ўзнікаюць розныя рухі, канфлікты», гэта нармальная сітуацыя, аднак вонкавага ўмяшання быць не павінна.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31