Знайсці
02.12.2020 / 08:07РусŁacБел

Біёлаг распавяла аб дачасным старэнні перахварэлых на каранавірус

Наступствам каранавіруснай інфекцыі можа быць заўчаснае старэнне арганізма. Пра гэта паведаміла прафесар Школы сістэмнай біялогіі Універсітэта Джорджа Мейсана Анча Баранава, перадае «РІА Навіны».

«Каранавірус набліжае нашу старасць. Забірае рэсурсы і набліжае старасць», — заявіла яна.

Паводле яе слоў, група медыкаў у лістападзе апублікавала вынікі даследавання, у якім дактары назіралі за здароўем людзей, якія перахварэлі на каранавірус у лёгкай і ўмеранай форме. У 70% пацыентаў былі выяўленыя паталогіі некаторых унутраных органаў. Найбольш частай з'явай быў тлушчавы гепатоз (параза пячонкі) і тлушчавыя перараджэнні тканкі падстраўнікавай залозы. Біёлаг патлумачыла, што такія захворванні характэрныя для людзей ва ўзросце 60 гадоў, але ў пост-кавіднай групе яны назіраліся ўжо ў 40 гадоў.

Пры гэтым Баранава падкрэсліла, што падобныя даследаванні неабходна праводзіць і далей, бо вывучаныя яшчэ не ўсе негатыўныя наступствы COVID-19.

Раней амерыканскія навукоўцы паведамілі, што першапачатковая здагадка аб тым, што каранавірус аказвае асноўны негатыўны ўплыў на органы дыхання, аказалася няслушнай. Яны высветлілі, што інфекцыя таксама аказвае значнае ўздзеянне на працу сэрца, пячонкі і нырак. Акрамя таго, у перахварэлых на COVID-19 таксама могуць назірацца дрэнная згусальнасць крыві, галаўныя болі і галавакружэнне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930