02.12.2020 / 00:30
 
Хіжынкову трымаюць у камеры з вошамі, дзе не працуе прыбіральня
«Міс Беларусь — 2008» Вольга Хіжынкова знаходзілася на Акрэсціна ў камеры з вошамі. Пра гэта расказала пасля вызвалення журналістка партала TUT.by і газеты «Новы час» Аляксандра Квіткевіч, якая сядзела разам з Хіжынковай.
Па словах Квіткевіч, «Міс Беларусь» трымалі ў камеры з бяздомнымі, у якіх былі вошы. Былі насякомыя і ў матрасе, таму перад зняволенымі быў выбар — ці спаць на падлозе, ці на матрасе з вошамі. Апроч таго, у камеры не працавала прыбіральня, а вокны не зачыняліся.
Журналістка расказала, што яны з Хіжынковай штодня правяралі адна адну на наяўнасць вошай.
Вольгу Хіжынкову затрымалі на Маршы 8 лістапада. Яе судзілі тры разы — у выніку тэрмін зняволення працягнуты да 11 снежня.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Дваровыя маршы і флэшмобы на марозе адбываюцца ў чарговую пратэсную нядзелю ФОТЫ, ВІДЭА
 
▸
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
«Мама, я ніколі не зламаюся, выйду з турмы з высока паднятай галавой». Размова з маці палітзняволенай студэнткі
«Мама, я ніколі не зламаюся, выйду з турмы з высока паднятай галавой». Размова з маці палітзняволенай студэнткі
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера