Знайсці
01.12.2020 / 19:01РусŁacБел

Стала вядома, які фільм будзе прадстаўляць Беларусь на «Оскары»

Паводле старшыні беларускага оскараўскага камітэта Ігара Поршнева нашу краіну на сёлетнім «Оскары» будуць прадстаўляць «Урокі фарсі» Вадзіма Перэльмана. Такую інфармацыю ён пацвердзіў «Нашай Ніве», праўда, іншыя крыніцы паведамляюць, што сябры камітэта ўсё яшчэ сумняваюцца і канчатковае рашэнне пакуль што не прынята.

Оскараўскі камітэт быў адноўлены ў Беларусі ў 2018-м, каб упершыню за дваццаць гадоў высунуць на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі фільм ад Беларусі — гэта была карціна «Хрусталь» Дар’і Жук. У наступным годзе ў якасці нашага прадстаўніка была абрана дакументальная карціна Настассі Мірашнічэнка «Дэбют».

Сёлета сябры оскараўскага камітэта выбіраюць паміж фільмамі «Урокі фарсі» і II Улады Сеньковай. Пэўныя крыніцы паведамілі «Нашай Ніве», што камітэт таксама разглядае варыянт не высоўваць на «Оскар» нічога.

«Урокі фарсі» — буйны міжнародны кінапраект, прэм’ера якога адбылася на Берлінскім кінафестывалі, праўда, хоць у яго стварэнні задзейнічаны «Беларусьфільм», дачынення да беларускага кіно ён мае няшмат. У сваю чаргу карціна II — не такая масштабная, але цалкам беларуская незалежная малабюджэтная драма рэжысёркі Улады Сеньковай, якая востра выказваецца пра страхі і забабоны беларускага грамадства.

«Наша Ніва» будзе сачыць за навінамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930