01.12.2020 / 17:38
 
Больш за 20 крымінальных спраў за абразу прадстаўніка ўлады распачалі ў адной толькі Гродзенскай вобласці
Па арт. 369 КК «Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў» па матэрыялах праверкі ў Гродзенскай вобласці распачата больш за дваццаць крымінальных спраў, піша lidanews.by.
Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да 46-гадовага токара, жыхара Лідскага раёна, які ў канцы верасня ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» размясціў каментар, які змяшчае абразы ў адрас супрацоўніка Лідскага РАУС. Цяпер чалавеку пагражаюць грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера