Знайсці
01.12.2020 / 16:43РусŁacБел

Памерла легендарная лёгкаатлетка Марыя Іткіна

На 89-м годзе жыцця памерла славутая савецкая і беларуская бягуха на кароткія дыстанцыі Марыя Іткіна, паведамляе прэс-служба БФЛА.

Яна нарадзілася ў Рослаўлі (Смаленшчына). Потым разам з сям'ёй пераехала ў Мінск, дзе выступала за сталічны клуб «Спартак», а потым — за «Дынама».

Марыю Іткіну назвалі «самай медаляноснай» спартоўкай былога СССР. Яна 34 разы заваёўвала тытул чэмпіёнкі СССР, чатыры разы была чэмпіёнкай Еўропы і неаднаразова ставіла сусветныя рэкорды. 

Развітанне з Марыяй Лявонцьеўнай адбудзецца 2 снежня ў 14:00 па адрасе: Мінск, вул. Сямашкі, д. 8, корпус 8.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031