Даслаць навіну
Знайсці
01.12.2020 / 17:41

«Падняўся, прабег метраў пяць — і мне ў спіну трапіла куля». Праграміста падстрэлілі на разгоне Маршу ва Уруччы

Пасля маршаў 29 лістапада ў адзін са шпіталяў сталіцы паступіў 29-гадовы праграміст Дзмітрый Капусцёнак з кулявым раненнем. Ён расказаў «Нашай Ніве» пра падзеі нядзелі.

Павялічыць

«Я ішоў у канцы калоны па вуліцы Астрашыцкай. Падыходзілі да моста на Незалежнасці, каля ўніверсама «Радзівілаўскі» пачаўся хапун. Людзі пабеглі, я таксама пабег, але спатыкнуўся і ўпаў. 

Потым падняўся, прабег метраў пяць, і ў мяне трапіла куля — я адчуў удар у спіну і пачуў воплеск ззаду. Пры гэтым ніякіх сігналаў аб тым, што будуць страляць, я дакладна не чуў», — расказаў Дзмітрый.

Ён сцвярджае, што «прымалі вельмі жорстка» — у бусіку адзін з невядомых паставіў на яго нагу. 

«Потым нас перасадзілі ў аўтазак, там шэсць чалавек запхнулі ў «стакан». У аднаго была астма. Яму стала вельмі кепска, мы малацілі ў дзверы, якія з іншага боку падпіралі тры чалавекі. У выніку іх усё ж адамкнулі, і той хлопец проста вываліўся, а людзі ў чорным смяяліся. Потым яны сказалі, што мы можам яго падняць, нехта падняў і падсунуў бліжэй да вентыляцыі. Яму стала лепш, так мы даехалі да Першамайскага РУУС», — кажа Дзмітрый.

Там ужо ён зразумеў, што са спінай не ўсё ў парадку, станавілася горш.

Павялічыць

«Я думаў што нічога сур'ёзнага, але потым зразумеў, што цячэ кроў. Праз паўтары гадзіны папрасіў у міліцыі, каб апрацавалі рану — папшыкалі антысептыкам. Потым папрасіў, каб выклікалі хуткую. Яе то выклікалі, то не выклікалі, але ў выніку яна прыехала праз тры гадзіны. Мяне з канвоем забралі ў бальніцу, парабілі здымкі, вырашылі пакінуць на дадатковае абследаванне і ўчора адпусцілі. У міліцыі забралі тэлефон, склалі пратакол, цяпер чакаю позвы ў суд», — падсумаваў Дзмітрый. 

Павялічыць

Цяпер Дзмітрый ужо выйшаў на працу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31