01.12.2020 / 12:46
 
Студэнтам у інтэрнатах БДУ на месяц дадуць бясплатны інтэрнэт
Адпаведнае рашэнне прынята рэктаратам універсітэта, паведамляе прэс-служба ВНУ.
«Ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі адукацыйны працэс у БДУ часткова праходзіць у рэжыме анлайн на цэнтралізаванай пляцоўцы адукацыйнага партала ВНУ. Важнай умовай эфектыўнага ўзаемадзеяння выкладчыкаў і студэнтаў у працэсе навучання з'яўляецца наяўнасць якаснага падключэння да інтэрнэту. Гэтая акцыя дазволіць забяспечыць бесперапыннай інтэрнэт-сувяззю, а таксама знізіць фінансавую нагрузку на навучэнцаў», — паведамляе прэс-служба.
Бясплатны інтэрнэт у інтэрнатах ВНУ з'явіцца з сёння і будзе даступны да канца месяца. Так ужо было ў красавіку-маі.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера