Знайсці
01.12.2020 / 12:15РусŁacБел

Маладзён з Магілёва распрацаваў хітрую схему, як разводзіць на грошы дзяўчат. Паспеў траіх

Падман працаваў па класічнай схеме, пра гісторыі паведамляе mogilevnews.by.

Спачатку ў міліцыю звярнулася 21-гадовая дзяўчына. Яна распавяла, што дала ў доўг знаёмаму толькі наглядна хлопцу 680 рублёў, а той іх не вярнуў. Хлопец распавёў ёй аб сваім бядотным матэрыяльным становішчы, запэўніваў, што плануе адкрыць уласную справу. Яна паверыла і дала грошы. Больш яна хлопца не бачыла.

Праз суткі ў міліцыю паступіла яшчэ адна заява. 22-гадовая дзяўчына распавяла, што гэты ж хлопец папрасіў аформіць на сябе крэдыт на набыццё мабільнага тэлефона. Дзяўчына паверыла і ўзяла на сябе тэлефон коштам 1000 рублёў. Новенькі тэлефон яна аддала знаёмаму, які абяцаў спраўна плаціць крэдыт, але хутка знік. Акрамя крэдыту, яна дала ў доўг 540 рублёў. Гэтыя грошы мужчына таксама не спяшаўся вяртаць.

Падмануў хлопец і 19-гадовую студэнтку. Дзяўчына пазнаёмілася з ім у сацыяльных сетках, узнікла сімпатыя.

Калі новы прыяцель паскардзіўся на тое, што з-за адсутнасці працы не можа набыць сабе мабільны тэлефон, магіляўчанка з радасцю пагадзілася яму дапамагчы. Яны наведалі краму, дзе на дзяўчыну быў аформлены крэдытны дагавор на тэлефон на 1447 рублёў. Пасля гэтага хлопец перастаў з ёй бачыцца.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930