Знайсці
30.11.2020 / 17:38РусŁacБел

У Польшчы затрымалі дальнабойніка з Беларусі. Ён быў моцна п'яны

Раніцай 27 лістапада польскім паліцэйскім паведамілі пра грузавік Volvo, які, віляючы, ехаў з боку Любартава ў напрамку горада Любліна, паведамляе lublin112.pl.

Кіроўцы, якія рухаліся па гэтых маршрутах, паведамілі, што чалавек, які кіруе фурай, небяспечны і, хутчэй за ўсё, п'яны.

Неўзабаве паліцэйскія спынілі грузавік. За яго рулём знаходзіўся 51-гадовы грамадзянін Беларусі. Медагляд выявіў у яго ў арганізме больш за два праміле алкаголю. Беларуса даставілі ў пастарунак. Вадзіцельскае пасведчанне ў яго канфіскавалі, а машыну перадалі ўладальніку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера