Знайсці
30.11.2020 / 17:32РусŁacБел

Жыхара Полацкага раёна заштурхалі ў багажнік, прывезлі ў лес і прымушалі капаць сабе магілу

Сёлета 29 лістапада 27-гадовы жыхар Ушачаў разам са сваімі знаёмымі прыехалі ў адну з вёсак Полацкага раёна да 27-гадовага мясцовага жыхара і разбілі акно ў яго доме. Калі гаспадар выйшаў з хаты, яго ўдарылі, заштурхалі ў багажнік аўтамабіля і адвезлі ў лясны масіў, дзе прымусілі капаць сабе яму, паведамляе Следчы камітэт.

Праз некаторы час аднаму з мужчын паведамілі, што відавочцы выклікалі міліцыю. Тады кампанія з'ехала, пакінуўшы пацярпелага ў лесе.

Затрыманы 27-гадовы жыхар Ушачаў, на яго завялі крымінальную справу па ч. 1 ст. 182 (Выкраданне чалавека). Асобы іншых мужчын высвятляюцца. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера