Знайсці
30.11.2020 / 15:51РусŁacБел

У Мінэнерга распавялі, колькі ў Беларусі торфу

Фота: minenergo.gov.by

Запасы торфу ў Беларусі ацэньваюцца ў 2,4 млрд. тон. З 9 тысяч тарфяных радовішчаў цяпер распрацоўваецца каля 40, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.

Штогод у Беларусі здабываецца каля 2 млн. тон торфу, з якіх вырабляецца каля 1 млн. т тарфяной прадукцыі.

У Мінэнерга зазначаюць, што адным з перспектыўных кірункаў з'яўляецца выкарыстанне паліўнага торфу ў цэментнай галіне і жыллёва-камунальнай гаспадарцы. На цэментных заводах ужо ўведзеныя ў эксплуатацыю дзве лініі па падрыхтоўцы і спальванню паліўных брыкетаў, а таксама рэалізаваны праект па спальванні тарфяной сушонкі. Таксама працягваюцца работы па пераводзе кацельняў ЖКГ на фрэзерны торф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930