Знайсці
30.11.2020 / 15:41РусŁacБел

Стала вядома пра яшчэ аднаго абвінавачанага па справе аб «масавых беспарадках»

Ілюстрацыйнае фота

Стала вядома яшчэ аб адным абвінавачаным па крымінальнай справе аб удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), якога змясцілі пад варту. Гэта Аляксей Санчук, паведамляе spring96.org.

Хлопца затрымалі 4 лістапада на рэпетыцыйнай кропцы ў Мінску з барабаншчыкамі. Тады затрымалі не менш за 10 музыкаў. Пасля гэтага Аляксея асудзілі на 15 сутак, пасля якіх ён на волю не выйшаў.

«Яго збілі, прымусілі тэлефон адкрыць, а там ён пункты збору хлопцам на Марш прызначае. І ўсё — для іх ён арганізатар масавых беспарадкаў. Яго павінны былі выпусціць пасля 15-ці сутак 19 лістапада, але не адпусцілі і 26-га. Яму выставілі абвінавачванне. На дадзены момант ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, але яго павінны перавесці ў Жодзіна, бо мера стрымання абраная пад вартай», — распавялі яго таварышы-музыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930