Знайсці
30.11.2020 / 14:45РусŁacБел

Адвакат Бабарыкі: Ніякіх прапаноў аб вызваленні з СІЗА КДБ яму не паступала

Фота Надзеі Бужан

Прапаноў аб вызваленні з СІЗА КДБ пад якія-небудзь умовы Віктару Бабарыку не паступала. Пра гэта Tut.by распавёў адвакат экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Дзмітрый Лаеўскі.

Адвакат Дзмітрый Лаеўскі пацвердзіў, што Віктар Бабарыка па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай. Раней дачка Віктара Бабарыкі Марыя паведаміла Tut.by, што па справе Віктара, «на жаль, няма ніякіх навін». Так яна адказала на просьбу пацвердзіць вызваленне бацькі.

— Віктар Дзмітрыевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ, ніякіх прапаноў аб вызваленні яму не паступала. Хадайніцтвы і скаргі аб змене меры стрымання адхіленыя. Пра непрызнанне Віктарам Дзмітрыевічам віны паведаміла КДБ на сваім сайце — у гэтым дачыненні нічога не змянілася. Зараз мы разам з Віктарам Дзмітрыевічам знаёмімся з матэрыяламі справы. І працягваем настойваць на невінаватасці, — распавёў Лаеўскі.

Нагадаем, член прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка ў інтэрв'ю телеграм-каналу заявіў, што, па яго звестках, пытанне аб вызваленні экс-кіраўніка Белгазпрамбанка і экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі ўздымалася на сустрэчы кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова і Аляксандра Лукашэнкі.

— Прайшла інфармацыя, што Віктар Дзмітрыевіч ўжо знаходзіцца на волі. Яна не пацвердзілася па розных каналах, хоць хто яго ведае. Магчыма, у бліжэйшы час яна пацвердзіцца, таму што цяпер Лукашэнка нібыта адстойвае пазіцыю, паводле нашых инсайдаў, аб тым, каб Віктар Дзмітрыевіч паехаў на Кіпр разам са сваім сынам. І гэта будзе ўмовай вызвалення. Але, я думаю, вельмі многае залежыць ад пазіцыі Віктара Дзмітрыевіча, — заявіў тады Латушка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930