Знайсці
30.11.2020 / 13:30РусŁacБел

Грэка-каталіцкага святара з Івацэвічаў асудзілі на 10 сутак

Грэка-каталіцкага святара Віталя Быстрова з Івацэвічаў сёння прысудзілі да арышту на 10 сутак паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянавай акцыі).

«Ён невінаваты, справа ягоная нацягнутая. Нас гэта вельмі турбуе. Таксама як і выклік у крымінальны вышук на 1 снежня ксяндза Вячаслава Барка. І святары, і вернікі Беларускага каталіцкага касцёла,— усе перажываюць, гэта яшчэ больш напальвае сітуацыю і пагражае нестабільнасцю ў грамадстве. Калі ўжо святароў пачалі арыштоўваць і пераследаваць за іх словы, то куды мы крочым», — пракаментаваў Свабодзе гэты выпадак прэс-сакратар Беларускага каталіцкага касцёла Юры Санько.

Паводле ягоных слоў, у жніўні адразу пасля выбараў двое каталіцкіх святароў былі затрыманыя ў Баранавічах і адбылі 8-суткавы арышт, але яны тады былі затрыманыя ў цывільным, пасля шуму ў СМІ іх адпусцілі. Цяперашні прысуд айцец Юры Санько назваў беспрэцэдэнтным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930