Знайсці
30.11.2020 / 12:21РусŁacБел

Самы тоўсты кот Беларусі важыць амаль 20 кілаграмаў ФОТАФАКТ

Сярэдняя вага дарослага ката ад 3 да 6 кг, а 9 і болей гэта ўжо занадта. Гэты кот важыць 19,6 кілаграма, пішуць «Мінск-навіны».

Валанцёры «Фаўны горада» дагэтуль памятаюць той дзень, калі прывезлі на ператрымку вялікага ката. Перадгісторыя невядомая, але хтосьці любіў карміць свайго гадаванца. Тады ж патэлефанавалі і Вользе, якая ўжо год дапамагае прытулкам. Убачыўшы фота пухнатага таварыша, які не змяшчаўся ў два латкі, яна не паверыла сваім вачам.

— Ката вынеслі ў нейкай анучы, мы паклалі яго на задняе сядзенне маёй машыны і яшчэ некалькі хвілін глядзелі, не разумеючы, як такое можа быць, — успамінае Вольга. — Тут жа адвезлі да ветэрынараў і ўзважылі — 19,6 кг. Мы былі ўражаныя.

Жывёлу назвалі Пяро (Пёрка). Яго агледзелі і ўзялі аналізы, — распавядае Вольга. — Шчыра кажучы, мы мала на што спадзяваліся. Кот быў нерухомым, вага дастаўляла яму дыскамфорт пры найменшым руху. Але калі гэты мужчына зразумеў, што трапіў у добрыя рукі, асмялеў: пачаў перамяшчацца па маёй машыне і пазначаць тэрыторыю.

Ужо дома новая гаспадыня жывёліны вычасала яму поўсць і добра вымыла, бо сам ён даглядаць сябе не можа. У ката павінен быць адмысловы рэжым, а худнець можна толькі паступова. Калі адразу пасадзіць на строгую дыету, кот памрэ. Гаспадыня прызнаецца, што спачатку не была ўпэўненая, ці пакіне ката ў сябе. Звычайна кот знаходзіцца ў яе на ператрымцы толькі некаторы час, але з гэтым таварышам гісторыя складваецца па-іншаму: яна настроена цалкам вылечыць яго.

«Спачатку Пяро быў зусім зашуганы: ляжаў і ўсё, — кажа Вольга. — Цяпер я прыходжу ў пакой, ён сустракае мяне сваім «мяў». Калі я раптам затрымалася з кармленнем, то гэта «мяў» будзе патрабавальным, прычым галасок у яго сур'ёзны. Ён не агрэсіўны, не кідаецца на нас, але сваю незадаволенасць выказвае выразна. Стаў цікавіцца навакольнымі прадметамі, палюбіў прагулку па пакоі, завёў любімыя цацкі, на якіх ляжыць і ціскае іх, пасябраваў з маімі сабакамі. Раз у два месяцы гаспадыня плануе вазіць яго на агляд і здачу аналізаў, каб бачыць паказчыкі і разумець, ці паляпшаецца здароўе ката. Гэта, у прынцыпе, рэкамендавана рэгулярна рабіць усім жывёлам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930