30.11.2020 / 11:51
 
Паэтка са Смаргоні Таня Скарынкіна атрымала расійскую літаратурную прэмію
prdg.me
Беларуская паэтка Таня Скарынкіна стала лаўрэатам прэміі Андрэя Белага ў намінацыі «Паэзія». Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў сябра журы Дзмітрый Кузьмін.
Скарынкіна атрымала прэмію за сваю кнігу «І ўсе пакідалі нажы», якая выйшла ў 2020-м у маскоўскім выдавецтве «Кніжны агляд».
Таня Скарынкіна нарадзілася ў 1969 годзе ў Смаргоні. Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, працавала паштальёнам, журналістам, мастаком-ілюстратарам.
Аўтар кніг «Кніга для чытання па-за памяшканнямі і ў памяшканнях» (2013) і «Партугальскія трохрадкоўі» (2014) — Скарынкіна некаторы час жыла ў гэтай краіне. У 2018-м кніга яе эсэ «Шмат Чэслава Мілаша і трошкі Элвіса Прэслі» выйшла ў Лондане ў перакладзе на англійскую. Зараз жыве ў Смаргоні.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Аляксандр Лукашэнка акунуўся ў палонку ВІДЭА
 
▸
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
«Мама, я ніколі не зламаюся, выйду з турмы з высока паднятай галавой». Размова з маці палітзняволенай студэнткі
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Дваровыя маршы і флэшмобы на марозе адбываюцца ў чарговую пратэсную нядзелю ФОТЫ, ВІДЭА
 
▸
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера