Знайсці
30.11.2020 / 09:36РусŁacБел

Казлоў застаўся старшынёй АГП. Аднак альтэрнатыўны кандыдат набраў 27%

Фота Надзеі Бужан

У нядзелю прайшоў ХХ З'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), якая днямі адзначыла 20-годдзе. Старшынёй партыі пераабраны Мікалай Казлоў. Удзел у з'ездзе ўзялі 85 дэлегатаў.

Але варта адзначыць, што маладыя сябры партыі вылучылі ўласнага кандыдата. Ім стала Вольга Беляўцова — прадстаўнік Мінскай абласной арганізацыі, дырэктар праваабаронча-асветніцкай установы «Ваколіца», піша Народная воля.

На пасаду старшыні таксама вылучылі шматгадовага кіраўніка партыі Анатоля Лябедзьку, а таксама Уладзіміра Шанцава. Але яны ўзялі самаадвод.

Па выніках галасавання старшынёй партыі абраны Мікалай Казлоў. Беляўцова атрымала 27 адсоткаў галасоў.

Намеснікамі абраныя Генадзь Ананьеў, Ганна Красуліна, Аляксандр Кабанаў, Аляксей Кірыенка і Вольга Беляўцова. Нагадаем, што брэсцкі актывіст Аляксандр Кабанаў зараз знаходзіцца за кратамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера