Знайсці
30.11.2020 / 08:48РусŁacБел

Крымскі вінзавод «Масандра» прадаюць за бесцань

Адзін з будынкаў, які належыць вінзаводу «Масандра». ТАСС

Праз два тыдні вытворча-аграрнае аб’яднаньне «Масандра» — найбуйнейшае вінаробнае прадпрыемства Крыму — пяройдзе ў прыватныя рукі. Улады анэксаванага Расеяй паўвострава вырашылі яго прыватызаваць: у дзяржавы нібыта няма сродкаў на ўтрыманьне i разьвіцьцё прадпрыемства, піша Радыё Свабода.

Легендарны брэнд зьбіраюцца прадаць па відавочна заніжанай цане камусьці з расейскіх алігархаў. У Крыме многія ўпэўненыя, што інвэстараў цікавяць толькі землі «Масандры» ў курортнай зоне, і новыя гаспадары высекуць вінаграднікі і пабудуюць на іх месцы гатэлі і жыльлё.

Расейская адміністрацыя Крыму распарадзілася выставіць на аўкцыён 100 адсоткаў акцый вытворча-аграрнага аб’яднаньня «Масандра» ў сярэдзіне кастрычніка сёлета. На партале «Росэлторг» пачаўся прыём заявак на ўдзел у таргах, якія адбудуцца 14 сьнежня.

Новаму ўладальніку дастануцца тысячы гектараў вінаграднікаў, вытворчыя магутнасьці, сельскагаспадарчая тэхніка, будынкі і памяшканьні агульнай плошчай амаль 1 млн квадратных мэтраў, сам брэнд і найбуйнейшая ў сьвеце калекцыя вінаў, якая налічвае больш за 1 млн бутэлек.

Экспэрты не сумняваюцца, што «Масандру» рыхтуюць да продажу пад загадзя вызначанага пакупніка. Прычым гэта відавочна не шараговы інвэстар — інакш бы ўлады ня сталі ладзіць такую складаную шматступенную працэдуру вываду актываў зь дзяржаўнай уласнасьці.

Апошнімі гадамі ўладальнікамі ўсіх буйных вінзаводаў Крыму становяцца бізнэс-структуры, якія належаць людзям з найбліжэйшага атачэньня Ўладзіміра Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930