Знайсці
29.11.2020 / 12:26РусŁacБел

Пенсіянерка ў Гомелі пайшла ў госці, павалілася і зашчаміла галаву ў парэнчах лесвіцы

112.by

Здарэнне адбылося 28 лістапада на Рэчыцкім праспекце. У 15:48 ратавальнікам паступіла паведамленне, што ў пад'ездзе шматкватэрнага жылога дома патрабуецца дапамога жанчыне. Ратавальнікі, калі прыбылі на месца здарэння, пабачылі, што галава жанчыны заціснутая паміж парэнчамі і лесвіцай», — піша 112.by

Жанчына накіроўвалася да сяброўкі ў госці. Не здолеўшы ўтрымаць раўнавагу, яна павалілася. У выніку падзення галава жанчыны апынулася паміж парэнчамі і лесвічным пралётам.

Ратавальнікі пры дапамозе спецыяльнага інструмента перакусілі металічную канструкцыю і дасталі галаву жанчыны. Пасля агляду медыкамі з папярэднім дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма» яе даставілі ў бальніцу, якую пазней яна самавольна пакінула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930