Знайсці
29.11.2020 / 09:22РусŁacБел

Брытанскія вірусолагі лічаць, што расійская вакцына супраць кавіду таксама эфектыўная

Брытанскія навукоўцы-вірусолагі станоўча ацанілі паведамленне аб павышэнні эфектыўнасці расійскай вакцыны «Спадарожнік V» да 95% і лічаць, што гэта ўзгадняецца з вынікамі распрацовак іншых прэпаратаў. Пра гэта навукоўцы заявілі тэлеканалу CBC, піша РБК.

«Гэтыя вынікі ўзгадняюцца з тым, што мы бачым у дачыненні да іншых вакцын, бо гэта сапраўды вялікае паведамленне для навукоўцаў у галіне медыцыны пра тое, што гэтую хваробу [COVID-19] можна перамагчы з дапамогай вакцын», — заявіў прафесар фармакаэпідэміялогіі Лонданскай школы гігіены і трапічнай медыцыны Стывен Эванс.

Прафесар вірусалогіі Універсітэта Рэдынга Іэн Джонс пагадзіўся з ім, заявіўшы, што не бачыць прычын сумнявацца ў звестках аб эфектыўнасці расійскай вакцыны.

«Я згодны, што першапачатковыя вынікі выклікалі замяшанне, але я не думаю, што гэта з-за таго, што яны былі неабгрунтаваныя. Яны былі апублікаваныя трохі рана. Я думаю, што гэта будзе карысная вакцына», — растлумачыў ён.

Як паведамляе тэлеканал, станоўчыя ацэнкі навукоўцаў грунтуюцца на тым, што распрацоўкі, пакладзеныя ў аснову «Спадарожнік V», раз за разам пацвярджаюць сваю паспяховасць.

«Цяпер у нас ёсць чатыры вакцыны, якія эфектыўныя супраць COVID-19, што ўжо нашмат больш, чым у нас калі-небудзь было супраць ВІЧ ці малярыі», — падкрэсліў Эванс.

Менавіта расійская вакцына праходзіла выпрабаванні ў Беларусі, і, магчыма, менавіта ёй будуць прышчапляць у наступным годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930