Знайсці
28.11.2020 / 09:12РусŁacБел

На падпольнай цыгарэтнай фабрыцы ў Польшчы затрымалі пяцярых беларусаў

Польская паліцыя ліквідавала нелегальную тытунёвую фабрыку, якая магла выпускаць не менш за 10 млн цыгарэт у месяц. Затрыманыя сямёра чалавек — двое грамадзян Польшчы і пяцёра грамадзян Беларусі.

Як удакладняецца ў прэс-рэлізе, над гэтай справай ужо доўгі час працавалі супрацоўнікі ўпраўленняў у Гданьску і Лодзі. Сабраная інфармацыя прывяла ў Лодзінскае ваяводства, дзе на тэрыторыі арандаванай прыватнай уласнасці і знаходзілася фабрыка.

Падчас акцыі затрыманыя сямёра чалавек. Пры ператрусе знойдзеныя і канфіскаваныя прафесійная тэхналагічная лінія коштам каля 1 млн злотых, больш за 1,8 млн штук цыгарэт, рэзаны тытунь і неабходныя для вытворчасці кампаненты.

Следчыя мяркуюць, што на фабрыцы да моманту яе ліквідацыі магло быць выраблена некалькі дзясяткаў мільёнаў штук цыгарэт. Канфіскаваныя цыгарэты і рэзаны тытунь нанеслі б казне шкоду ў памеры больш за 2 млн злотых (прыкладна $530 тысяч).

Затрыманым мужчынам ва ўзросце ад 32 да 60 гадоў выстаўленыя абвінавачванні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, вытворчасці і збыце падакцызных тавараў. Яны змешчаныя пад варту тэрмінам на 3 месяцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930