Лукашэнка: Нядаўна мы перахапілі канферэнцыю Ціханоўскай, гэтых лахушак
Аляксандр Лукашэнка 27 лістапада падчас візіту ў 6-ю бальніцу ў Мінску распавёў пра перахоп канферэнцыі, удзельнікамі якой нібыта былі апазіцыянеры, якія знаходзяцца за мяжой. Відэа публікуе Пул першага.
— Нядаўна мы перахапілі канферэнцыю Ціханоўскай, гэтых лахушак, усіх гэтых збеглых. Што мяне ўразіла, калі мне на стол паклалі раздрукоўку. Святлана кажа: «Мужыкі, ну што вы ад мяне патрабуеце, вы ж разумееце, што я нічога не вырашаю». Цытата. Правільна, я ведаю, што яна нічога не вырашае, — падзяліўся Лукашэнка.
Ён адзначыў, што тым, хто кіруе сітуацыяй, для ажыццяўлення іх планаў проста патрэбны нейкі чалавек.
— А які? Ну вось яна трапілася. Выбары фальсіфікаваныя. Яна выйграла выбары. Не Лукашэнка. Яны ўсіх пераканалі там, сваіх і сябе. І яе там трымаюць. Ну проста імя. А каго больш? — падсумаваў Лукашэнка.