Даслаць навіну
Знайсці
27.11.2020 / 16:17

Катаванні: першая крымінальная справа супраць беларускіх сілавікоў можа быць заведзеная ў Літве

Павялічыць

Штаб Святланы Ціханоўскай падаў першую заяву на расследаванне злачынства беларускіх сілавікоў па ўніверсальнай юрысдыкцыі.

Канвенцыя супраць катаванняў, прынятая ААН у 1984 годзе, устанавіла ў дачыненні да катаванняў так званую «ўніверсальную юрысдыкцыю». Гэта азначае, што вінаватыя ва ўжыванні катаванняў могуць крымінальна пераследавацца ўладамі любой дзяржавы, незалежна ад грамадзянства вінаватых і месца здзяйснення імі дзеяння.

Пададзеная заява для завядзення крымінальнай справы па факце гвалту над мінскім прадпрымальнікам Максімам Харошыным, якога затрымалі ў двары дома ў Мінску, павезлі ў РУУС, дзе ён, па яго словах, быў збіты да такога стану, што яго забрала хуткая. Ён трапіў у бальніцу, пасля якой выехаў у Літву.

Па справе Харошына сабраны вынікі медэкспертызы, якая ўстанавіла цялесныя пашкоджанні. Ёсць таксама фота і відэа ягонага затрымання, на якіх адкрытыя твары падазраваных сілавікоў.

Адвакат Гедрус Данелюс, які падаў заяву ў Генпракуратуру Літвы, тлумачыць, што літоўскі закон дазваляе праводзіць дасудовае расследаванне і сам суд, калі злачынства было ўчыненае не ў Літве і падазраваны не знаходзіцца ў краіне. Абавязковая прысутнасць заяўніка, то-бок ахвяры. І калі ў справе ёсць прамыя доказы, суд па ўніверсальнай юрысдыкцыі мае права на вынясенне прысуду.

Штаб Святланы Ціханоўскай распрацоўвае падачу і іншых такіх заяў у розных краінах, куды выехалі сотні беларусаў, якія заявілі пра катаванні з боку сілавікоў. У Вільні будзе знаходзіцца каардынацыйны цэнтр праекта.

Дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі заявіў, што канчатковая мэта — крымінальны пераслед у Беларусі асоб, вінаватых у катаваннях, а прамежкавая — абвяшчэнне падазраваных у злачынствах у міжнародны вышук: «Мы запусцілі гэты праект у рамках «Народнага Трыбунала». Кожны, хто здзяйсняе злачынствы і б'е дубінкамі людзей, павінен панесці адказнасць і не здзіўляцца, калі яго імя з'явіцца ў спісах Інтэрпола», — адзначыў Дабравольскі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31