Знайсці
27.11.2020 / 15:19РусŁacБел

Трэнер Віктар Ганчарэнка: Я супраць, калі амапаўцы б'юць просты беларускі народ

ПФК ЦСКА

Галоўны трэнер маскоўскага ЦСКА Віктар Ганчарэнка ў інтэрв'ю Нобелю Арустамяну раскрытыкаваў дзеянні беларускага АМАПа супраць пратэстоўцаў, піша Tut.by.

— Як і любы нармальны чалавек, я катэгарычна супраць, калі амапаўцы б'юць просты беларускай народ. Для ўсіх людзей зразумела, што гэта няправільна. У мяне ёсць сярод амапаўцаў знаёмыя — гэта здаровыя мужыкі. І калі яны б'юць народ, я гэтую сітуацыю не разумею і выказваю ім сваё абурэнне пры сустрэчы. Тым больш, мы ведаем, што наш народ лагодны і не злосны, — сказаў Ганчарэнка.

Пры гэтым Віктар Ганчарэнка заявіў, што не падтрымлівае рашэнне форварда ЦСКА Іллі Шкурына адмовіцца выступаць за зборную Беларусі.

Адзначым, што яшчэ 15 жніўня ў інтэрв'ю «Прэсболу» Ганчарэнка выступіў супраць гвалту і за сумленны падлік галасоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера