Знайсці
27.11.2020 / 14:53РусŁacБел

Што насамрэч казаў пра Беларусь польскі прэм'ер?

Сёння Лукашэнка агучыў фразы, нібыта сказаныя польскім прэм'ерам у дачыненні Беларусі. Адна з іх — «перамога рэвалюцыі ў Беларусі — таксама нацыянальны інтарэс Польшчы» — часткова падобная на сапраўды сказанае публічна Матэвушам Маравецкім. 

Матэвуш Маравецкі

«Свабодная Беларусь — гэта частка польскіх нацыянальных інтарэсаў», — казаў Матэвуш Маравецкі 26 жніўня падчас нарады з прадстаўнікамі парламенцкіх партый Польшчы.

«Беларусь павінна быць незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай дзяржавай», — адзначаў ён. 

Маравецкі казаў, што ў першую чаргу Польшча канцэнтруецца на дапамозе рэпрэсаваным ды іх сем’ям, спрашчэнні візавага рэжыму, асабліва для студэнтаў.

Маравецкі таксама нагадаў, што ўжо некалькі беларускіх дзеячаў змаглі скарыстацца спрошчаным уездам з Беларусі. Польшча абмяркоўвае магчымасць стварэння платформы дыстанцыйнага навучання для беларускіх студэнтаў, якіх адлічылі з беларускіх універсітэтаў праз іх грамадзянскую пазіцыю.

Прэм'ер-міністр Польшчы заклікаў беларускія ўлады вызваліць палітвязняў, у прыватнасці Матэвуш Маравецкі згадаў затрыманых чальцоў Каардынацыйнай Рады.

Падчас перамоў кіраўніка ўрада і польскай апазіцыі закраналася таксама тэма польскай меншасці ў Беларусі. Прэм’ер Маравецкі заявіў, што абмеркаваў становішча палякаў у Беларусі са Святланай Ціханоўскай.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера