Знайсці
27.11.2020 / 08:48РусŁacБел

Мастак Мікола Купава на рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне. Яму ўжо лепш

Вядомы беларускі графік, аўтар партрэтаў выдатных беларусаў і гістарычных карцін Мікола Купава, які захварэў на каранавірус, ужо пачуваецца лепш, піша Радыё Свабода.

Ён кажа, што спачатку ў яго была высокая тэмпература, потым яго паклалі ў 6-ю бальніцу, дзе падключалі да кіслароду.

«Ужо каторы дзень няма тэмпературы, то-бок цяпер ужо лепш. У Аксакаўшчыну прыехалі толькі пазаўчора, мяркую, што тут буду дні чатыры, — кажа Мікола Купава. — У першыя дні дома была тэмпература, потым ляжаў тыдзень у бальніцы, цяпер нармальна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930