Знайсці
26.11.2020 / 17:28РусŁacБел

Жыхар Віцебска вярнуўся дадому пад раніцу — жонка збіла яго гарачай патэльняй

Віцяблянка збіла мужа гарачай патэльняй і нанесла некалькі ўдараў нажом, паведамляе БелТА.

Інцыдэнту папярэднічала застолле ў гасцях, дзе сямейная пара адпачывала ў ноч з 3 на 4 верасня. 64-гадовая жанчына пайшла да сябе дадому, а яе муж вярнуўся толькі раніцай 4 верасня. На глебе рэўнасці паміж мужам і жонкай узнікла сварка, якая перарасла ў бойку. Пакрыўджаная віцяблянка нанесла мужу ўдары рукамі, нагамі і прадметамі, што трапілі пад руку, у тым ліку нажом і гарачай патэльняй з разагрэтым алеем. Пацярпеламу ўдалося вырвацца і сысці з хаты. Суседзі выклікалі яму хуткую медыцынскую дапамогу.

Расследаванне крымінальнай справы завершана. Жанчыне выставілі абвінавачванне па ч.1 ст.147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). З яе ўзялі падпіску аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930