Даслаць навіну
Знайсці
26.11.2020 / 11:41

5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — за падпалены хлеў падпалкоўніка міліцыі

Павялічыць

26 лістапада Маскоўскі суд Мінска вынес прысуд Дзмітрыю Лешчанку, якога абвінавачвалі у тым, што ў ноч з 13 на 14 жніўня ён у стане алкагольнага ап'янення праз тэлефон пагражаў гвалтам і падпалам дома суседу — начальніку аддзела па перападрыхтоўцы Цэнтра павышэння кваліфікацыі Дэпартамента аховы падпалкоўніку міліцыі В. А. Улючэнку. А 14 жніўня ўвечары падпаліў яго гаспадарчую пабудову, паведамляе spring96.org.

Абвінавачаны сказаў, што дакладна не памятае змест званкоў, але быў упэўнены, што не пагражаў Улючэнку, а пасля з дому не выходзіў. Пра падпал хлява яму нічога невядома, віну адмаўляе.

Улючэнка паведаміў, што ў тую ноч былі тры тэлефанаванні, на трэці раз ён пазнаў голас суседа, але не паведаміў у міліцыю, бо не хацеў узводзіць паклёп. Адзначыў, што пагрозы гвалту успрыняў на сябе, а пагрозы падпалу — на сям'ю, бо далі тыдзень тэрміну да таго, як учыняць падпал.

На другім пасяджэнні пракурор адзначыў ужыванне алкаголю як абцяжарвальную акалічнасць і запытаў пакараць Лешчанку пяццю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама вярнуць грошы за экспертызу. Адвакат адзначыў, што абвінавачванні па артыкулах 364 і 366 не былі высаўленыя, хаця следства па ім ішло, права абвінавачанага былі парушаныя. Да таго ж, камеры не зафіксавалі, як ён пакідаў дом ці вяртаўся туды, а каштоўнасць гаспадарчай пабудовы нізкая: яна была не знішчаная, а пашкоджаная. 

Нягледзячы на гэта, суддзя прызначыла пакаранне, запытанае пракурорам: пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31