Знайсці
26.11.2020 / 10:45РусŁacБел

Новая пастанова МНС. Вешаць «вырабы з гаручага тэкстылю» на фасадах і дахах цяпер забаронена

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях унесла змены ў Правілы пажарнай бяспекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў. Цяпер на фасадах, дахах і нават на ганку будынкаў нельга размяшчаць вырабы з гаручага тэкстылю. Новы пункт зацверджаны пастановай №39 ад 6 кастрычніка, яно апублікавана на Нацыянальным прававым партале, звяртае ўвагу Tut.by.

Цяпер не дапускаецца «размяшчаць на фасадах, дахах і (або) вонкавых паверхнях выступаючых частак будынкаў (тэраса, ганак, прыступкі і іншыя) вырабы з гаручага тэкстылю, не прадугледжаныя праектнай дакументацыяй, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам».

Гэта адно са змяненняў у Правілы пажарнай бяспекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў, размешчаных на прыдамавой тэрыторыі, садовых домікаў, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для вядзення калектыўнага садаводства, дач, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для дачнага будаўніцтва.

Цікава, што гэта змяненне будзе прапісана ў Правілах падпунктам 15.3 — побач з забаронай на прымяненне піратэхнікі і развядзенне вогнішчаў у памяшканнях.

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Новаўвядзенне можа быць звязана са сцягамі, якія цяпер масава вывешваюць на дамах. У беларускім КаАП ёсць артыкул за парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы — 23.56. Санкцыі па ёй для фізасобы — папярэджанне або штраф да 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930