Знайсці
26.11.2020 / 08:54РусŁacБел

Амбасада ЗША выступіла з заявай у падтрымку свабоды слова ў Беларусі

«Злучаныя Штаты асуджаюць дзеянні ўрада Беларусі ў дачыненні да мясцовых і замежных журналістаў. Прадстаўнікі СМІ не павінны падвяргацца пагрозам, фізічнаму гвалту, арыштам або турэмнаму зняволенню з боку каго-небудзь проста з прычыны выканання сваёй працы ў якасці журналістаў. Моцныя незалежныя СМІ, свабодны абмен інфармацыяй і доступ да яе неабходныя для таго, каб вяршэнства закона магло ўкараніцца ў любым грамадстве», — гаворыцца ў заяве.

«Злучаныя Штаты вельмі занепакоеныя небяспечным становішчам беларускіх незалежных СМІ, адвольнымі арыштамі журналістаў за апошнія некалькі месяцаў і завядзеннем урадам Беларусі крымінальных спраў супраць журналістаў. Мы па-ранейшаму занепакоеныя пагрозай анулявання афіцыйнага статусу мясцовых СМІ, а таксама спыненнем дзеяння акрэдытацый і працяглай затрымкай паўторнай акрэдытацыі журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ.

Мы настойліва заклікаем урад Беларусі абараняць і падтрымліваць асноўныя свабоды на ўсёй тэрыторыі краіны, асабліва свабоду сходаў, слова і прэсы. Беларускі народ заслугоўвае абароны сваіх правоў і таго, каб яго голас быў пачуты, а незалежныя СМІ — незаменная платформа для галасоў усіх беларусаў. Нармалізацыя адносінаў з рэжымам, які жорстка задушвае ўласны народ, немагчымая».

У Беларусі 143 палітычныя вязні, сярод іх тры журналісткі — Кацярына Андрэева, Кацярына Барысевіч, Дарʼя Чульцова.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930