Знайсці
26.11.2020 / 07:39РусŁacБел

Эксперт: Лаўроў будзе гаварыць з Лукашэнкам пра датэрміновыя выбары

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у чацвер сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Макеем у рамках рабочага візіту ў Мінск. Напярэдадні вечарам ён прыбыў у беларускую сталіцу для ўдзелу ў пасяджэнні калегій МЗС дзвюх краін. 

Падчас калегіі бакі будуць вымушаныя надаць увагу сітуацыі ў Беларусі, дзе ўжо больш за тры месяцы адбываюцца масавыя пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН Мікалай Мяжэвіч у размове з ТАСС выказаў меркаванне, што з-за ўнутранай сітуацыі пытанні паглыблення інтэграцыі РФ і Беларусі падчас перамоваў, хутчэй за ўсё, адыдуць на другі план. Для інтэграцыі, па яго словах, патрэбны стабільны стан. Таму, працягнуў эксперт, «перамовы будуць у большай ступені тычыцца перспектыў выхаду беларускай улады і беларускага грамадства з палітычнага тупіку».

Намеснік дырэктара Інстытута краін СНД Уладзімір Жарыхін не выключыў, што Лаўроў падчас візіту завострыць увагу менавіта на неабходнасці правядзення канстытуцыйнай рэформы. Прадстаўнікі Расіі не раз падкрэслівалі, што ў першую чаргу неабходна выконваць тое, што абяцана: праводзіць канстытуцыйную рэформу і датэрміновыя выбары. «Усе ад Лукашэнкі гэтага і чакаюць, значная частка беларускага насельніцтва і, уласна, расійскае кіраўніцтва таксама лічаць, што без гэтага не абысціся», — адзначыў эксперт, дадаўшы пры гэтым, што перамовы ў Мінску наўрад ці будуць праходзіць у крытычнай плоскасці.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930