Даслаць навіну
Знайсці
25.11.2020 / 22:47

«Я недаацэньваў гэта, думаў, што лягчэй». Выйшаў на волю з сутак журналіст Алег Груздзіловіч

Павялічыць

Журналіст адбываў 15-суткавы арышт на Акрэсьціна і пасьля ў Баранавічах. Яго сустрэла сям’я, піша «Свабода».

Раней журналіста абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка. На судзе Грузьдзіловіч даводзіў, што ён працаваў у гэты дзень па заданьні выданьня «Народная Воля», меў журналісцкае пасьведчаньне і рэдакцыйнае заданьне.

Алег Грузьдзіловіч — шматгадовы журналіст «Радыё Свабода». Асьвятляў мноства масавых мерапрыемстваў, пісаў пра дзейнасьць праваахоўных органаў, паведамляў пра значныя судовыя працэсы. Яго і раней затрымлівала міліцыя, але за краты ён трапіў упершыню. Кажа, што сёньня міліцыянтам усё адно — «журналіст ты ці не».

«Калі раней затрымлівалі мяне, то супрацоўнікі прэсавай службы МУС прыяжджалі разьбірацца, — кажа Алег Грузьдзіловіч. — А гэтым разам ніхто не прыяжджаў, ніхто мной не цікавіўся. Паказалі пратакол, што я «ўдзельнічаў у шэсьці». Я даводзіў, што працаваў там як журналіст. Але — 15 сутак.

У мяне быў такі эпізод на Акрэсьціна. Са мной разам судзілі 4 дзяўчат з Эканамічнага ўнівэрсытэту. І адну зь іх выводзілі з суду якраз, а я чакаў свайго рашэньня. Яна ідзе ўся ў сьлязах. Кажа: «Мы 3 хвіліны пастаялі, а нам 15 сутак». Я пачаў яе супакойваць, кажу: «Прыйдзе час, будзеце ганарыцца». А міліцыянт, які там быў, стаў на нас крычаць: «Што вы іх падбухторваеце!» Я ўжо яму кажу: «Я падтрымліваю, трэба ж падтрымаць чалавека». А ён: «Яе не падтрымліваць трэба, а ўваліць ёй, каб яна так больш не рабіла. Жыцьцё ёй гэтым зламалі». А дзяўчына тады адказвае: «Гэта не яны мне жыцьцё зламалі, гэта мне адзін чалавек жыцьцё зламаў».

Ад адных міліцыянтаў грубасьць, другія спакойныя. Адзін міліцыянт прыходзіў да кармушкі і казаў: «Лягайце спаць». А другую зьмену міліцыянт бегае па калідоры і грукае па кармушках, прымушаў усіх матрацы наверх падымаць, каб сядзелі на жалезных прутках. Усё залежыць ад чалавека. Так было і на Акрэсьціна, і ў Баранавічах».

Падчас свайго судовага працэсу, які вяла судзьдзя Фрунзэнскага суду Ярохіна, Алег Грузьдзіловіч «пажартаваў», што столькі разоў пісаў пра ўмовы на Акрэсьціна, а тут пазнае ўсё на ўласным досьведзе. Цяпер кажа: «Пераканаўся, што ўсё гэта вельмі цяжка».

«Я недаацэньваў гэта, думаў, што лягчэй, — кажа далей журналіст. — Бачыў, як людзі выходзілі — Севярынец, Дашкевіч, то трымаліся стойка, па-мужчынску. Але мы недаацэньваем тую ступень выпрабаваньняў, якія звальваюцца на звычайнага чалавека ў такіх умовах. Там інфармацыйная ізаляцыя. Там рухавая ізаляцыя — ты ня можаш хадзіць. За ўвесь час двойчы вывелі на прагулку на 10 хвілін у каменным меху тры на пяць мэтраў. І адзін раз за 15 сутак вывелі ў душ».

Але быў і пазытыўны досьвед. І гэта — людзі, зь якімі давялося сядзець.

«Усе, з кім сядзеў, упартыя, кажуць, што трэба выходзіць, змагацца, пратэставаць. Галоўнае, што ўсе перакананыя, што раней ці пазьней усё будзе добра. Адзін толькі сталы чалавек казаў, што трэба мяняць фармат акцый. Другі чалавек прапанаваў жыць на мінімум выдаткаў у месяц, каб нічога не ўкладаць у бюджэт.

Я б таксама адзначыў, што сярод затрыманых вельмі розныя людзі. Калі назіраеш за шэсьцем, здаецца, што ўсе з аднымі сьцягамі, усе ўсьміхаюцца, нібыта і поглядаў аднолькавых. Але гэта ня так. Былі ў нас некалькі чалавек, якія выступаюць за захаваньне сьмяротнага пакараньня. Шмат мы дыскутавалі, ці павінна Беларусь быць прэзыдэнцкай альбо парлямэнцкай рэспублікай. Абмяркоўвалі шмат, якой будзе ў будучым Беларусь».

У адну камэру з Алегам Грузьдзіловічам трапілі і затрыманыя падчас экскурсіі шахтары-забастоўшчыкі зь «Беларуськалію».

«Адзін шахтар, зь якім я сядзеў, кажа: «У мяне дачцэ 15 гадоў. Яна праз тры гады ўжо будзе галасаваць. І што, яе будуць «мачыць» гэтаксама, як мяне?! Калі мы цяпер ня зробім нармальную краіну, нашых дзяцей будуць гэтаксама зьбіваць. Мы гэта мусім зрабіць дзеля сваіх дзяцей». Я лічу, гэта вельмі моцны матыў», — згадвае Алег Грузьдзіловіч.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31