Знайсці
26.11.2020 / 11:58РусŁacБел

Чорная пятніца ў салонах Plitku.by: паспейце замовіць сантэхніку і плітку з мегазніжкамі аж да 90% ФОТЫ

Канец лістапада — пачатак традыцыйных перадкалядных распродажаў. Замовіць керамічную плітку, керамаграніт і сантэхніку з прыемнымі зніжкамі і дастаўкай у любую кропку Беларусі вы можаце як у інтэрнэт-краме Plitku.by, так і ўжывую ў салонах Opoczno і Roca ў Мінску. Знаёмцеся з самымі гучнымі акцыйнымі пазіцыямі.

Ванны 

Класічныя, элегантныя і даўгавечныя чыгунныя ванны трымаюць тэмпературу вады, што дазваляе яе эканоміць. Ванны захоўваюць нязменны бляск нават пры самых агрэсіўных умовах выкарыстання. Пры належным доглядзе яны служаць па 50 гадоў і больш. Такія ванны практычна не ўбіраюць бруд, што значна спрашчае прыборку. 

Апроч таго, чыгун мае ўласцівасць прыглушаць гукі ад патоку вады, што дазваляе расслабіцца ў часе ванных працэдур.

Roca адлівае чыгунныя ванны з 1925 года. Сёння гэта адна з нямногіх кампаній, якая вырабляе ванны ў Еўропе, гарантуючы высокую якасць прадукту.

Рэтра-мадэль Roca Carmen, дызайн якой навеяны мінулым, дае волю ўяўленню і спалучае ў сабе зачараванне мінулых эпох і найноўшыя тэхналогіі і дасягненні.

Ванна IlbagnoAlessi One ужо некалькі год абсалютны бестселер. Яе ідэальная простая форма зачароўвае. Гэта твор зоркі італьянскага дызайну Стэфана Джаваноні.

Ванна задае стыль усяму ваннаму пакою: гэта візуальны якар, цэнтр. Тым больш, што ванна стаіць свабодна, яна не фіксуецца адмыслова. Выраблена яна з матэрыялу Sentec, які забяспечвае маналітнасць канструкцыі, мяккія абрысы і дасканалую форму.

Мэбля

Калекцыі мэблі America і America Evolution Roca проста створаны для класічных інтэр'ераў. Яны цудоўна вырашаюць пытанне арганізацыі прасторы і захоўвання рэчаў у ванным пакоі.

Люстраныя шафы The Gap Original кампактныя і функцыянальныя. Мэбля Roca вырабленая з высокатрывалых матэрыялаў, яна адпавядае самым высокім еўрапейскім стандартам якасці.

Унітаз

Унітаз Inspira Round Compact — падвесная мадэль rimless — цудоўна спалучаецца з любым стылем ваннага пакоя.

Унітаз Victoria — добрае рашэнне для традыцыйнага інтэр'еру.

А вось унітаз Khroma з чырвоным вечкам стане яркім акцэнтам у дызайне вашага інтэр'еру.

Змяшальнік

Змяшальнікі Roca адрознівае высокая якасць і даўгавечнасць, паколькі вытворца выкарыстоўвае найлепшыя матэрыялы, а таксама эксклюзіўныя сплавы і рэцэптуры. Змяшальнікі для бідэ, ракавін, душа, кухняў і многія іншыя ў чорную пятніцу можна набыць са зніжкай да 80%.

Абірайце з мноства высокаэстэтычных і функцыянальных дызайнаў і рашэнняў найлепшае для вашага ваннага пакоя ці кухні.

Умывальнік

Калекцыі рукамыйнікаў Roca вельмі адаптыўныя, універсальныя. Рукамыйнікі Dama-N 35×32, Victoria 65×51, Adora 52×41, Urbi 3 58×40, Urban 40×40 вырабленыя з самых трывалых матэрыялаў, адпавядаюць найвышэйшым стандартам якасці.

Бідэ

Бідэ Roca простых лаканічных формаў вырабляюцца з высакаякасных матэрыялаў. Выбірайце паміж падлогавымі або насценнымі мадэлямі з калекцыі Beyond.

Калекцыі пліткі

Tissy

Калекцыя керамічнай пліткі Tissy — гэта кераміка «пад тэкстыль». Вытворцам удалося цудоўна зымітаваць гэты матэрыял, злучыць яго мяккую прыроду з трываласцю і даўгавечнасцю. Плітка найлепш падыходзіць для падлогі, але ў той жа час яе можна выкарыстаць у якасці дэкарацыі для сценаў.

Ice, Antique — royo 

Плітка — добрае рашэнне для кухні і ваннага пакоя, а таксама сцен, якія мусяць стаць акцэнтнымі.

Monopole Ceramica Praga

Зробім дызайн на кухні весялейшым! Хай ён будзе ў стылі шэбі шык і нясе нас у невядомыя далі, дзе можна бясконца спазнаваць розныя традыцыі чаявання.

Oset Deck brown

Яшчэ адзін варыянт абліцоўкі фасада, які ніколі не страчвае актуальнасць. Плітка паўтарае фактуру і форму каменя ў цагляным муры.

Яе адназначная перавага — гэта магчымасць лёгка ўпісвацца нават у цяжкадаступныя месцы накшталт кутоў, уступаў і іншых рэльефных паверхняў.

Oxy

Гэтая калекцыя напоўніць ваш ванны пакой элегантнай раскошай, уласцівай класічнаму стылю. Наяўнасць ліштваў і бардзюраў робіць гэты стыль абсалютна пазнавальным.

Traffic hex

Незвычайная каларыстыка гэтай калекцыі, яе нетыповая форма дазваляе ствараць безліч варыянтаў дызайнаў для кухні і ваннага пакоя. Прыглушаныя спакойныя адценні лёгкія і прыемныя воку, але ў той жа час яны не сумныя і не банальныя. 

Salonika

Багатая плітка ў бэжавым і крэмавым адценнях стане асновай для стварэння элегантнага інтэр'еру ў вашым доме. Прыгажосць натуральнага каменя падкрэсліваюць вытанчаныя фрызы калекцыі, якія нагадваюць старадаўнія грэцкія матывы. Кераміку ва ўніверсальным бэжавым колеры лёгка спалучаць з пліткай самых разнастайных адценняў, ствараючы мудрагелістыя мазаікі, якія задаюць адпаведны настрой. Плітка ў гэтай калекцыі ёсць і для сценаў (у фармаце 29×59,3 см), і для падлогі (29×29 см). А паколькі плітка для падлогі — керамаграніт, то яе можна выкарыстоўваць не толькі ў ванным пакоі, але і ў гасцінай, і на кухні.

Karoo

Камень, яго фактура, тэкстура — невычарпальная крыніца натхнення для дызайнераў. Камень прыгожы, але ў той жа час даволі дарагі і складаны ў доглядзе. Менавіта таму дызайнеры засяродзіліся на спалучэнні прыгажосці і функцыянальнасці, ствараючы калекцыі пліткі, натхнёныя гэтым каштоўным матэрыялам. У калекцыі Karoo акрамя бэжавай, крэмавай і шэрай базавай пліткі ў фармаце 30×60, ёсць таксама плітка-мазаіка. Дарэчы, плітку Karoo можна выкарыстоўваць не толькі ўнутры памяшканняў, але і на балконах ці тэрасах.

Majolica Cersanit

Majolica Cersanit — гэта раскошная серыя з незвычайным дэкорам, якая больш нагадвае палатно мастака, чым традыцыйнае керамічнае пакрыццё. Гэта цэлая серыя пліткі з узорыстым малюнкам, які зліваецца ў суцэльную завершаную кампазіцыю.

Arizona Cersanit

Керамічная плітка Arizona імітуе тэкстуру і малюнак горнай пароды — бэжавага кварцыту з россыпам бліскучых украпванняў. Атрымлівайце кожны дзень асалоду ад багатай палітры цёплых прыродных адценняў!

Gres Etna oro lappato

Калі вам важныя прыемныя тактыльныя адчуванні ад дотыкаў да пліткі, то гэта акурат тое, што вылучае Etna oro. Геаметрыя ліній, заўважная, калі вы прыглядаецеся ці мацаеце паверхню, у металічных адценнях пліткі выглядае незвычайна і густоўна. 

Gres Eclipse crema polished

Але калі вам трэба база, вы заўсёды можаце ўзяць простую бэжавую глянцавую керамагранітную плітку. Універсальнае рашэнне ў любой сітуацыі.

Па падрабязнасці звяртайцеся да прадаўцоў гандлёвай сеткі:

Мінск:

  • Бяды 45, +375 44 7-957-947
  • Лагойскі тракт 10, +375 29 1-777-160
  • Уруцкая 19, +375 29 648-80-68

Больш цікавых прапаноў, акцый шукайце на сайце Plitku.by. Тут вы можаце зрабіць замову ў любы момант і з дастаўкай у любую кропку Беларусі. Удалых пакупак!

ТАА «Тэранова», УНП 101238624

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930