Знайсці
25.11.2020 / 19:13РусŁacБел

Прыхільніку Лукашэнкі, які прыйшоў падтрымаць АМАП, прысудзілі 12 сутак

Журналіст Ігар Карней, які сёння выйшаў з жодзінскага ізалятара пасля 10-суткавага арышту, расказаў, што за краты трапляюць і прыхільнікі Лукашэнкі, піша Радыё Свабода.

Ігар сядзеў разам з такім удзельнікам вулічных падзей, які спрабаваў падтрымаць бок улады.

«Ён прыйшоў на Пушкінскую і спрабаваў падтрымліваць амапаўцаў, якія разганялі пратэстоўцаў, маўляў, «бі, лупі, валі іх!» Але атрымалася так, што ён крычаў, амапаўцы, напэўна, не разабраліся што гэта было — і ўзялі яго».

Судзіў прыхільніка Лукашэнкі суддзя з Чэрвеня, яму далі 12 сутак. На судзе ён спрабаваў апраўдвацца,казаў, што ён «свой», што ўдзельнічае ў аўтапрабегах пад чырвона-зялёным сцягам. Аднак суд да гэтага не прыслухаўся, і яму ўсё роўна далі 12 сутак.

«І вось калі ён выйшаў, — расказвае Ігар Карней, — амапавец, вельмі злы амапавец, яго абняў і сказаў: «Ну, всякое бывает, так что, братан, держись, в следующий раз будет меньше…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930