Знайсці
25.11.2020 / 18:57РусŁacБел

Затрыманаму ўчора журналісту Ігару Ільяшу далі 15 сутак арышту

Затрыманаму ўчора журналісту Ігару Ільяшу далі 15 сутак арышту за нібыта ўдзел у акцыі, на якой ён і блізка не быў. Такое рашэнне вынесла суддзя Цэнтральнага суда Вікторыя Шабуня, піша Белсат.

У той дзень каля Чырвонага касцёла праходзіў сумесны марш студэнтаў і пенсіянераў. Аднак у гэты час Ігар накіроўваўся на завод МАЗ па працы.

На судзе Ігар заявіў, што ў вечар затрымання трое невядомых у цывільным адчынілі дзверы яго кватэры ключом, верагодна тым, які канфіскавалі ў яго жонкі Кацярыны Андрэевай, журналістыкі «Белсата», якая зараз з'яўляецца падазраванай па крымінальнай справе.

Пазней супрацоўнікі паказалі пастанаўленне аб канфіскацыі тэхнікі Кацярыны, але пачалі забіраць і тэхніку Ігара, пра што ён сказаў. У выніку журналіста забралі для дачы паказанняў па справе яго жонкі. Аднак у Цэнтральным РУУС Ільяшу быў прадʼяўлены пратакол аб правапарушэнні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера