Знайсці
25.11.2020 / 17:50РусŁacБел

Актывісту далі тры разы па 15 сутак. Ён абвясціў галадоўку

Затрыманьне ў Менску. Ілюстрацыйнае фота.

Актывіста анархісцкага руху Ўладзіслава Машчука першы раз затрымалі 2 кастрычніка, калі ён выходзіў з аўтобуса. У гэты час не было ні акцыяў, ні пікетаў, піша Свабода.

Уладзіславу прысудзілі 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, хоць ніякай акцыі, паводле яго, паблізу не было. Пасьля першых адбытых сутак Уладзіслаў выйшаў на волю — пра гэта расказала ягоная сяброўка Ірына (імя зьмененае). Праз два тыдні яго зноў затрымалі ў кавярні, пасьля таго як хлопец сустрэў сваіх сяброў каля Акрэсьціна.

Затрыманьне прайшло ў кавярні Döner Kebab. Разам з Уладзіславам тады затрымалі Марыну Кастылянчанку, Аляксандра і Натальлю, Марыю і Ўладзімера.

Уладзіславу зноў прысудзілі 15 сутак, адбываць адправілі ў СІЗА ў Баранавічах.

«У пратаколе было запісана, што ён удзельнічаў у пікеце. Не было нават сьведак, проста прыклалі рапарт», — кажа Ірына.

Усіх, каго затрымалі разам з Уладзіславам, у тым ліку журналістку Марыну Кастылянчанку, асудзілі на 15 сутак. Але пасьля тэрміну людзі ня выйшлі на волю. Іх судзілі яшчэ раз. І зноў па артыкуле 23.34.

17 лістапада суд Баранавіцкага раёну асудзіў Уладзіслава Машчука на 15 сутак. Для яго гэта ўжо трэція «суткі». Марыі Кастылянчанцы прысудзілі 15 сутак, Марыі і Натальлі — 10 сутак, Уладзімеру і Аляксандру — 15 сутак.

Уладзіслаў Машчук абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць такога прысуду. Інфармацыю пра гэта яму ўдалося перадаць праз адваката на судзе.

Па словах сяброўкі Ўладзіслава, цяпер ён галадае ўжо больш за тыдзень, адчувае сябе кепска.

«Сьпярша яму ня верылі, але калі ён ледзь ня страціў прытомнасьць, мясцовыя лекары ўгаворвалі яго паесьці», — кажа яна.

На волю Уладзіслаў мае выйсьці 29 лістапада.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930