25.11.2020 / 16:34
 
Яшчэ аднаму супрацоўніку ў Інстытуце гісторыі не падоўжылі кантракт
Яшчэ адзін гісторык атрымаў паведамленне, што Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук не працягне з ім кантракт пасля 31 снежня. Гэта навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі Уладзімір Шыпіла.
Шыпіла — пяты навуковец за апошнія тыдні, з кім не будзе падоўжаны кантракт. Раней стала вядома, што кантракты не працягнуць з Мікалаем Волкавым, Кацярынай Крывічанінай, Андрэем Радаманам і Аляксеем Шаландам.
Нагадаем, што Уладзіміра Шыпілу затрымалі 13 кастрычніка пасля сядзячага пратэсту супрацоўнікаў Акадэміі навук. Яго тады асудзілі на сем сутак арышту, а ліст у яго падтрымку падпісалі 50 антраполагаў Польшчы.
Уладзімір Шыпіла ў цэнтры
Асноўнае за 25 студзеня: Лосік спыніў галадоўку, на БелАЭС застрэліўся салдат, у «Корпус» прыйшоў АМАП
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Карпянкоў анансаваў выдачу смяротнай зброі «дружыннікам» і паўтарыў тэзіс пра «лішніх людзей»
 
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера