Знайсці
25.11.2020 / 16:08РусŁacБел

Сярэдні заробак у Літве вырас да 1411 еўра 

Сярэднія даходы ў трэцім квартале дасягнулі 1411 еўра «на паперы» або 900 еўра «на рукі» — і за год павялічыліся на 11%, паведамляе Delfi.

Даходы больш чым на 10% павялічыліся ў 43% работнікаў. Між тым колькасць беспрацоўных за год павялічылася з 60 000 да амаль 90 000.

Сярэдняя дапамога па беспрацоўі «на рукі» складала 356 еўра, дадае Delfi.

Сярэдні заробак у Беларусі за кастрычнік склаў 1285 рублёў «бруднымі», або прыкладна 1105 рублёў «на рукі». Гэта 422,5 еўра «бруднымі», або 363 еўра «чыстымі» па сярэднім курсе за кастрычнік.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера