Знайсці
25.11.2020 / 15:46РусŁacБел

Жыхару Ліды далі тры гады «хіміі» за гвалт над міліцыянерам

У судзе Лідскага раёна 24 лістапада абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Яўгена Вінчы, якога вінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК). Суд пастанавіў: тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпупіша spring96.org.

Справу разглядаў суддзя Максім Філатаў, дзяржаўны абвінаваўца — пракурор Роўба.

Пра інцыдэнт і крымінальную справу амаль нічога невядома, паколькі суд праходзіў у закрытым рэжыме.

12 жніўня ў цэнтры Ліды каля будынка райвыканкама адбылася акцыя мірнага пратэсту. Сюды прыйшлі таксама святары. Праз нейкі час праваахоўнікі папрасілі ўсіх разысціся. Затым пачаліся затрыманні. У адказ пратэстоўцы кінулі некалькі камянёў у міліцэйскі транспарт.

Па словах пацярпелых і сведкаў, у затрыманнях удзельнічалі амапаўцы і мясцовыя міліцыянеры.

Яўгена Вінча таксама пры затрыманні збівалі, а потым абвінавацілі ў тым, што юнак учыніў гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Напачатку судовага пасяджэння пракурор заявіў хадайніцтва аб тым, каб суд праходзіў у закрытым рэжыме, маўляў, у працэсе ёсць сакрэтныя асобы, якіх нельга падвяргаць небяспецы.

Падчас папярэдніх судовых пасяджэнняў пракурор Роўба запрасіў для Яўгена Вінчы два гады пазбаўлення волі. Таксама задаволены іск аб матэрыяльнай прэтэнзіі пацярпелага ў памеры 2000 рублёў.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930