Даслаць навіну
Знайсці
25.11.2020 / 15:29

«Калі сістэма змяла Купалаўскі тэатр, то што для яе мы?» Работнікі магілёўскага тэатра — пра звальненне кіраўніка

Павялічыць

Фота Анжалікі Васілеўскай

Дырэктар драматычнага тэатра ў Магілёве Андрэй Новікаў не звольніў падначаленых за выказванне грамадзянскай пазіцыі. 25 лістапада звольнілі яго самога. «Андрэй Новікаў застаўся ў гэтай сітуацыі чалавекам з вялікай літары», — гавораць у тэатры.

24 лістапада ў Магілёўскім драмтэатры адбыўся агульны сход, на якім прысутнічаў і Андрэй Новікаў. Літаратурная рэдактарка тэатра Вольга Семчанка кажа, што абмеркаванне ішло бурна, адзінай стратэгіі не было, у кожнага — уласнае бачанне сітуацыі ды яе развязання, але ўсе калегі хочуць вярнуць Новікава.

«На гэтым сходзе мы падпісалі зварот да кіраўніцтва — упраўлення культуры аблвыканкама, каб Новікава вярнулі. Зварот падпісалі 86 працаўнікоў тэатра. Калі дадзеная просьба не будзе задаволеная, калектыў плануе звяртацца вышэй», — паведаміла Вольга Семчанка.

Некаторыя людзі выказалі жаданне звальняцца на знак салідарнасці з дырэктарам. Але сам Новікаў іх адгаворваў.

Вольга Семчанка была адной з тых, хто зазнаў пераслед за грамадзянскую пазіцыю па-за межамі тэатра. Гэтай восенню яе некалькі разоў судзілі паводле артыкулу 23.34 КаАП — нібыта за ўдзел у мітынгах, і каралі арыштам і штрафамі.

«На Новікава ціснулі, каб ён мяне таксама пакараў, але ён прынцыпова не ладзіў ніякіх рэпрэсій у дачыненні сваіх працаўнікоў. Андрэй Новікаў не хоча паўтарэння купалаўскага сцэнару, ён імкнецца захаваць калектыў тэатра. Некаторыя выказваюць меркаванне, што Новікаў прыносіць сябе ў ахвяру, але наш калектыў не хоча прымаць гэтую ахвяру. Канечне, я асабіста стаўлюся да сітуацыі так, што гэта ўсё няправільна. Калі мы згубім тэатр, мы згубім усё.

Гэта дакладна адміністрацыйныя рэпрэсіі. Чым больш пагаршаецца сітуацыя, тым мацнейшыя гэтыя рэпрэсіі. Хутка яны могуць перайсці ў сілавыя. А скончыцца ўсё толькі тады, калі народ і здаровы сэнс перамогуць», — выказалася Вольга Семчанка.

Актор і рэжысёр Магілёўскага драматычнага тэатра Уладзімір Пятровіч жадае абараніць свайго дырэктара Андрэя Новікава, але пры гэтым асаблівых надзеяў не мае.

«Калі гэтая сістэма змяла Купалаўскі тэатр, то што для яе мы? Я не прыніжаю Магілёўскі драмтэатр, проста бачу, што мы ляцім пад каток аўтаматам. Мы яшчэ не ведаем, як усё скончыцца, але дакладна адно: Андрэй Новікаў застаўся ў гэтай сітуацыі чалавекам з вялікай літары, ён да канца абараняў сваіх супрацоўнікаў, якіх заўважылі на мітынгах. Гэтыя людзі не парушылі закону, іх няма за што звальняць. Чалавек разумны, сумленны, прафесіянал — гэта ўсё пра Новікава. І ён аказаўся не патрэбны нашай дзяржаве. Такімі крокамі мы рухаемся толькі ў адзін бок — у бок Паўночнай Карэі», — пракаментаваў сітуацыю Уладзімір Пятровіч.

Белсат

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31