Знайсці
25.11.2020 / 14:58РусŁacБел

У Чэхіі памерла тэлевядучая, якая паведаміла пад рулямі аўтаматаў аб акупацыі ў 1968-м

blesk.cz

У Чэхіі памерла былы дыктар радыё і тэлебачання Каміла Маўчкава. Ёй было 92 гады. Яна была адной з першых тэлевядучых у Чэхаславакіі і Еўропе, піша «Радыё Свабода».

У ноч на 21 жніўня 1968 года, пасля ўводу ў Чэхаславакію войскаў Варшаўскай дамовы, Маўчкава прыбыла на працу і перадавала інфармацыю гледачам да таго часу, пакуль не былі выключаныя перадатчыкі. У студыі ў гэты час знаходзіліся ўзброеныя салдаты.

Маўчкава нарадзілася ў 1928 годзе ў сям'і камуністычнага функцыянера, журналіста і былога галоўнага рэдактара афіцыйнай газеты чэшскіх камуністаў Rudé právo Вілема Новага. Пасля Другой сусветнай вайны скончыла кансерваторыю, з 1948 года выступала ў тэатры ў Празе. Неўзабаве Маўчкава стала працаваць на чэхаславацкім радыё, а з 1956 года прымала ўдзел у тэлевяшчанні. З 1958 года стала працаваць вядучай тэленавін. Кар'еры Маўчкавай не перашкодзіў арышт бацькоў, асуджаных па палітычным артыкуле ў пачатку 1950-х гадоў.

Сама Маўчкава прызнавалася, што да Пражскай вясны ўдзельнічала ў распаўсюдзе камуністычнай ідэалогіі. «Я ўспрымала гэта больш як прафесію лектара. Змест быў другасны. Вядома, я не магу апраўдаць сябе за тое, што так было», — заявіла дыктар у адным з інтэрв'ю.

london.czechcentres.cz

У 1969 годзе Маўчкава была вымушаная пакінуць вялікі экран, а неўзабаве і тэлебачанне. Ёй было цяжка знайсці новую працу, даводзілася падпрацоўваць у тэатральным буфеце і займацца ручной працай.

У 1976 годзе Маўчкава падпісала Хартыю-77.

Паплечнікі і калегі Маўчкавай адзначалі, што 20 гадоў забыцця пасля 1968 года не сцерлі ўспаміны пра тэлевядучую. Калі падчас аксамітнай рэвалюцыі ў 1989 годзе Маўчкава выйшла на балкон гатэля «Мелантрых», уся Вацлаўская плошча пачала скандаваць яе імя.

Пасля рэвалюцыі Маўчкава вяла праграму «Аб'ектыў», супрацоўнічала з «Радыё Свабода».

У 2013 годзе прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман уручыў Маўчкавай медаль «За заслугі I ступені». Тады Земан назваў тэлевядучую сімвалам Пражскай вясны 1968.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930