Знайсці
25.11.2020 / 13:26

Паглядзіце, як будуць выглядаць галоўныя ёлкі Мінска. Калі вас гэта цікавіць

У сталіцы ўжо пачалі ставіць ёлкі, ствараць фотазоны і святочную ілюмінацыю. Як упрыгожаць вуліцы і плошчы горада да навагодніх святаў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Плошча Незалежнасці

Ёлка на плошчы Незалежнасці будзе ў бардова-залатой гаме. Яе ўпрыгожаць бусамі і вялікай колькасцю цацак. Тут жа з'явіцца фотазона ў выглядзе святочных падарункаў. На будынку БДПУ будзе пано з віншаваннем, распавяла начальніца аддзела дызайну прадпрыемства «Мінскрэклама» Таццяна Бугоркава.

Павялічыць

Праспект Пераможцаў

Праспект Пераможцаў да свята аформяць у сініх, сярэбраных і фіялетавых танах. Яшчэ тут з'явіцца снегавік на высокай ледзяной глыбе.

Павялічыць

Кастрычніцкая плошча

На Кастрычніцкай плошчы традыцыйна з'яўляецца галоўная ёлка сталіцы. Яна будзе з піксельнай падсветкай, як і ў мінулым годзе. На «вячэрнім макеце» «Мінскрэкламы» на экране — чырвона-зялёны сцяг. Але, відавочна, малюнак можа змяняцца.

Яшчэ на галоўнай ёлцы будзе шмат цацак.

На плошчы ўсталююць фоталакацыі ў выглядзе ледзяных груд, санак, светлавых арак.

Павялічыць

Пляцоўкі каля Белдзяржцырка і «Чыжоўка-Арэны»

Незвычайную ёлку са светлавых шароў, якая стаяла ля Ратушы, цяпер усталююць каля Белдзяржцырка. Яшчэ там будзе дзіцячая фотазона ў выглядзе паравозіка.

Светлавыя шары, якія ў мінулым годзе ўпрыгожвалі Кастрычніцкую плошчу, усталююць на пляцоўцы перад «Чыжоўка-Арэнай». Туды ж пераедзе «спіральная» ёлка, якая раней стаяла ля Палаца спорту.

Павялічыць

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28