25.11.2020 / 12:56
 
У Гомельскай вобласці асуджанага за забойства знайшлі праз пяць гадзін пасля пабегу
Здарэнне адбылося ў 17:00 у аўторак у Веткаўскім раёне: 41-гадовы асуджаны, пагражаючы нажом супрацоўніку папраўчай калоніі, збег з тэрыторыі сельгаспрадпрыемства, дзе працаваў.
Работнікі калоніі і Веткаўскага РАУС былі ўзняты па трывозе, на тэрыторыі суседніх раёнаў і ў Гомелі ўводзіўся спецплан па пошуку злачынцы. На затрыманне мужчыны арыентаваліся ўсе дзяжурныя нарады вобласці, паведамляе прэс-служба МУС.
Каля 22:00 мужчыну затрымалі на вуліцы ў вёсцы Залаты Рог. У яго знайшлі нож.
Мужчына — з Магілёўскай вобласці, у 2013 годзе за ўчыненне забойства яго прысудзілі да 9,5 гадоў пазбаўлення волі. З 2019 года ў сувязі са змякчэннем рэжыму адбываў пакаранне ў калоніі-пасяленні ў Веткаўскім раёне.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Паглядзіце, колькі снегу выпала на захадзе краіны ФОТА
 
«Нібыта за продаж незарэгістраванай сімволікі». Затрымалі жонку ўладальніка крамы «Мой модны кут»
 
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Карпянкоў анансаваў выдачу смяротнай зброі «дружыннікам» і паўтарыў тэзіс пра «лішніх людзей»
 
Хронікі і лічбы расійскіх пратэстаў
 
▸
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера