Даслаць навіну
Знайсці
25.11.2020 / 12:29

«Ён прасіў: «Ратуйце!» Што вядома пра смерць 22-гадовага студэнта Акадэміі музыкі, які быў з каранавірусам у ізалятары інтэрната

Раніцай 25 лістапада памёр 22-гадовы студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Арцём Казлоў. Ён родам з Віцебска. Апошні тыдзень знаходзіўся з каранавірусам у ізалятары БНТУ.

Павялічыць

Уначы яму стала дрэнна, выклікалі хуткую дапамогу, але дактары не змаглі выратаваць хлопца.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што прычынай смерці мог стаць прыступ эпілепсіі.

Сваякі пакуль што не ведаюць, што здарылася з хлопцам:
«Ён хварэў на каранавірус, але хвароба працякала лёгка, што адбылося дакладна, самі не ведаем.

Пра прыступ эпілепсіі (магчымы) нам таксама паведамілі, ускрыццё праводзяць сёння, вынікі пакуль невядомыя.

Раней прыступаў эпілепсіі ў Арцёма не было, ён быў маладым здаровым хлопцам».

«Наша Ніва» звязалася з Уладзімірам, блізкім сябрам Арцёма Казлова.

«У Акадэміі музыкі, ды і ў краіне ў цэлым, не асабліва звяртаюць увагу на нашэнне масак. Арцём мог заразіцца дзе заўгодна, хоць і сам насіў маску.

Ну і я не разумею, чаму ў акадэміі яшчэ не ўвялі дыстанцыйнае навучанне — вясной было, а цяпер чамусьці не, — кажа Уладзімір. — Арцём хварэў недзе два тыдні. Яму зрабілі тэст, дакладна была «карона», таму перавялі ў інтэрнат БНТУ. Я апошні раз гаварыў з ім у нядзелю, Арцём казаў, што адчувае сябе «не вельмі». І па голасе было чуваць, што бывае і лепш — шмат маіх сяброў пераносілі хваробу лягчэй, чым ён.

Ці быў ён адзін у пакоі, я не ведаю — ведаю толькі, што ў тым інтэрнаце быў ізаляваны паверх. Што дакладна здарылася, у мяне інфармацыі няма.

Пра эпілепсію ў Арцёма я таксама ніколі не чуў.

У нас да апошняга закрываюць вочы на «карону». Асабліва калі чалавек малады, тады лічыцца, што лёгка перанясуць і што ўсіх маладых можна проста адправіць у адно месца, як і было з Арцёмам. Як лепш рабіць у такіх выпадках, я не ведаю, але ведаю, што так рабіць дакладна было нельга».

Падрабязна пра трагедыю «Нашай Ніве» распавяла Ганна, жонка брата Арцёма.

«У інтэрнаце Арцём жыў у нармальных умовах, адзінае, што было холадна, і яны з хлопцамі хадзілі ў краму, куплялі ўцяпляльнікі для вокнаў, заляплялі іх. Гэта быў не ізалятар — звычайны інтэрнат для тых, хто захварэў на кавід. Хлопцам было дазволена выходзіць у краму штодня з 15 да 17 гадзіны.

Арцём быў здаровым хлопцам, без хранічных захворванняў, ва ўсякім выпадку выяўленых, — кажа Ганна. — На жаль, памёр ён неспакойна.

Сёння а 4-й раніцы яго сусед па пакоі пачуў, што Арцёму стала дрэнна, падняўся, пачаў пытацца, чым яму дапамагчы. У Арцёма ў гэты момант была цяжкая задышка, ён казаў: «Што ж так дрэнна?» У яго пачалі закачвацца вочы, пайшла пена з рота.

Потым хлопцы (у пакоі яны жылі ўтрох) выклікалі хуткую, там сказалі трымаць галаву, каб ён не стукнуўся. Хуткая, наколькі мы зразумелі, прыехала даволі хутка, курчы былі вельмі моцнымі, дактары зрабілі яму ўкол. Сусед па пакоі дапамагаў трымаць Арцёма, таму што яго вельмі трэсла. Пасля ўколу Арцёму стала лягчэй, але потым лекары паклалі яго на падлогу, а хлопцаў-суседзяў папрасілі выйсці з пакоя. Па ўсёй верагоднасці, дактары пачалі праводзіць рэанімацыю.

Яшчэ каля гадзіны яны змагаліся за яго жыццё, думаю, што яны рабілі ўсё, што было ў іх сілах. Арцём увесь гэты час прасіў: «Ратуйце!»

У 05:15 пра смерць паведамілі каменданту ўніверсітэта. Прыехала міліцыя, канфіскавалі ягоны ноўтбук, праводзяць следства па факце смерці. Пакой, у якім ён жыў у свае апошнія дні, апячаталі, рэчы пакуль мы забраць не можам.

Паводле інфармацыі, якая ў нас ёсць, ускрыццё будуць праводзіць заўтра, пасля таго яго павязуць хаваць на радзіму ў Віцебск».

Арцём вучыўся на трэцім курсе, спецыяльнасць яго была «баян і акардыён». Па заканчэнні ён быў бы выканаўцам ці выкладчыкам музыкі.

«Ён толькі пачынаў жыццё, захапляўся і цікавіўся ўсім патроху. Быў на стадыі пошуку сябе, але галоўнай справай была, безумоўна, музыка», — кажа сябар Уладзімір.

«Мы з Арцёмам пазнаёміліся ў пачатку ліпеня 2016 года, ён быў тым самым хлопцам у вялікай кампаніі, які задаваў музычны рытм на ўвесь вечар — музыкант, што тут скажаш, — згадвае Арцёма жонка яго брата. — Ведаю, што ён з самага дзяцінства захапляўся музыкай, хадзіў у музычную школу, удзельнічаў у конкурсах, скончыў Віцебскі музычны каледж у 2018 годзе і адразу паступіў у Акадэмію музыкі ў Мінску. Ён вельмі стараўся, рыхтаваўся да гэтага даволі доўга. Арцём быў вельмі цікавым, адукаваным і ведаў, чаго ён хоча, заўсёды ішоў да сваёй мэты.

Ён быў «народнікам», іграў на акардэоне, бас-гітары. У мінулым годзе, калі перайшоў на другі курс, ён уладкаваўся на працу акампаніятара ў дзіцячы цэнтр, граў дзеткам, калі яны развучвалі танцы і песні.

Ён заўсёды дапамагаў, калі да яго звярталіся па дапамогу, у яго было вельмі шмат добрых знаёмых, сяброў. Ён быў выдатным чалавекам, вечна жартаваў з намі».

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31