25.11.2020 / 11:40
 
Жыхару Віцебска далі два гады «хіміі» за абразу амапаўца ў тэлеграм-канале
Паводле версіі следства, 40-гадовы жыхар Віцебска 27 жніўня ў адным з тэлеграм-каналаў размясціў фота і звесткі супрацоўніка АМАП і нецэнзурна выказаўся аб яго працы і асобе, піша Tut.by.
Мужчыну абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.
На судзе мужчына прызнаў віну, выбачыўся, растлумачыў, што быў усхваляваны пасля чытання інфармацыі ў тэлеграм-канале.
Суд Першамайскага раёна Віцебска прыгаварыў яго да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Ён таксама павінен выплаціць амапаўцу 500 рублёў — кампенсацыю маральнай шкоды.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Паглядзіце, колькі снегу выпала на захадзе краіны ФОТА
 
«Нібыта за продаж незарэгістраванай сімволікі». Затрымалі жонку ўладальніка крамы «Мой модны кут»
 
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Карпянкоў анансаваў выдачу смяротнай зброі «дружыннікам» і паўтарыў тэзіс пра «лішніх людзей»
 
Хронікі і лічбы расійскіх пратэстаў
 
▸
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера