Знайсці
25.11.2020 / 09:54РусŁacБел

З Магілёўскага драмтэатра звольнілі легендарнага дырэктара Андрэя Новікава. Ён узначальваў калектыў 20 гадоў

Фота Анжалікі Васілеўскай

Дырэктар Магілёўскага драмтэатра Андрэй Новікаў звольнены са сваёй пасады. Пра гэта Tut.by паведамілі ў прэс-службе калектыву.

Як паведамілі ў прэс-службе, «калектыў лічыць рашэнне аб звальненні кіраўніка несправядлівым і звярнуўся ў аблвыканкам з просьбай не вызваляць ад займанай пасады А. Ф. Новікава, далей мае намер звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі».

Андрэй Новікаў з адукацыі гісторык. Працаваў у абласным упраўленні культуры. У 2000 годзе быў прызначаны дырэктарам тэатра. Менавіта пры ім калектыў вярнуўся ў свой будынак пасля працяглага рамонту (1992-2001).

Дзякуючы Новікаву Магілёўская драма стала вядомай у краіне.

З 2006 года ў горадзе праводзіўся Міжнародны моладзевы тэатральны форум «M@art.кантакт» — адзін з самых найлепшых тэатральных фестываляў Беларусі. У Дырэкцыі форуму нязменна працаваў дырэктар тэатра.

Андрэй Новікаў — адзін з найбольш паважаных тэатральных дырэктараў Беларусі. Яго сыход — вялікі ўдар для беларускай культуры ў цэлым і для Магілёва ў прыватнасці.

Адстаўку Новікава звязваюць з грамадзянскай пазіцыяй, якую трупа тэатра займала ў 2020 годзе.

13 жніўня пасля затрымання рэжысёра Уладзіміра Пятровіча 13 супрацоўнікаў тэатра напісалі заявы аб выхадзе з прафсаюза.

26 жніўня 26 супрацоўнікаў тэатра апублікавалі адкрыты ліст, у якім заклікалі ўладу «да рэальнага, а не паказнога дыялогу, выкарыстання дэмакратычных механізмаў урэгулявання канфлікту». У тым ліку, яны запатрабавалі «не дапускаць закрыцця тэатраў з-за палітычных поглядаў работнікаў» (гаворка ішла аб Купалаўскім тэатры), «спыніць пераслед актывістаў і не згодных з дзеяннямі ўлады грамадзян; неадкладна спыніць гвалт з боку сілавых органаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера